OPDS браузер

Книги автора Буль Пьер

← Назад к каталогам

Планета малпаў

Автор: Буль Пьер

Аннотация

Буль Пьер
Планета малпаў (на белорусском языке)

П'ер Буль
Планета малпаў
Пераклад: Алесь Асташонак
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Раздзел I
Джын i Фiлiс бавiлi час, вандруючы ў космасе ўдалечынi ад населеных сусветаў.
Мiжпланетныя вандроўкi сталi ўжо звычайнай справай, дый мiжзорныя пералёты не лiчылiся сенсацыйнымi. Зоркалёты рэгулярных лiнiй дастаўлялi турыстаў у казачныя гарады Сiрыуса, а фiнансавых тузоў - на знакамiтыя бiржы Арктура i Альдэбарана*.
* Сiрыус, Арктур, Альдэбаран - найярчэйшыя зоркi ў сузор'ях Вялiкага Пса, Валапаса, Цяльца.
Але Джын i Фiлiс, гэтая пара нiчым не занятых дзетак мультымiльянераў, былi вядомыя сваёй эксцэнтрычнасцю i схiльнасцю да рамантыкi. Шукаючы задавальнення, яны падарожнiчалi ў бязмежнай прасторы пад ветразямi.
Iх касмiчная яхта ўяўляла сабою нешта накшталт сферы, знешняя абалонка якой - незвычайна тонкi i лёгкi ветразь - надзiмалася пад уздзеяннем светла ...Перевод: Асташонак АлесьФормат: fb2Язык: beРазмер: 283 KbСкачиваний: 4667

Информация

Все книги автораВсе книги без серий

Скачать

Скачать (application/fb2+zip)Скачать (application/html+zip)Скачать (application/txt+zip)Скачать (application/rtf+zip)Скачать (application/epub+zip)Скачать (application/x-mobipocket-ebook)